Маладзечанскі райаддзел Следчага камітэта 3 снежня завёў крымінальную справу ў адносінах 36-гадовага раней судзімага жыхара горада.
Яго падазраюць у тым, што падпаліў 40-гадовай жанчыне галаву.
Здарэнне адбылося 2 снежня каля 20 гадзіны ў кватэры 42-гадовага маладзечанца.
Паводле папярэдняй версіі, падазраваны разам з імі выпіваў, пасля ўзнікла спрэчка. Ён абліў галаву пацярпелай лёгкаўзгаральнай вадкасцю і падпаліў.
Жанчына атрымала апёкі верхніх дыхальных пуцёў, галавы і рук.
Завялі крымінальную справу па артыкуле «Наўмыснае прычыненне цяжкога цялеснага пашкоджання».