«Дамагчыся ваеннай перавагі над Расеяй нікому не ўдасца», — заявіў Уладзімір Пуцін.
«Расію ў свой час хацелі пусціць па югаслаўскім сцэнары распаду краіны, была відавочная падтрымка сепаратызму з-за бугра», — заявіў Пуцін.
Пуцін пра перамовы па асацыяцыі Украіны з ЕС: не было ніякага дыялогу, кажучы простай мовай, нас паслалі далей.
«Калі для шэрагу краін Еўропы суверэнітэт і нацыянальны гонар — забытыя паняцці і раскоша, то для РФ — гэта абсалютна неабходныя ўмовы», — заявіў Уладзімір Пуцін.
«Для Расеі Крым, старажытная Корсунь — Херсанес, — Севастопаль маюць велізарнае цывілізацыйнае і сакральнае значэнне гэтак жа, як Храмавая гара ў Ерусаліме для тых, хто вызнае іслам і юдаізм. І менавіта так мы будзем да гэтага ставіцца з гэтага часу і назаўсёды», — з гэтай тэмы Уладзімір Пуцін распачаў пасланне.





