Тэставы палёт «Арыёна» без экіпажу пройдзе ў аўтаномным рэжыме. Ракета «Delta 4» з касмічным апаратам мусіла стартаваць 4 снежня ў 15:04 па мінскім часе з мыса Канаверэл.
Запуск быў адкладзены праз моцны вецер. «Вакно» запуску працягнулі да 17:44 па мінскім часе, але ракета так і не змагла стартаваць. Наступная спроба запуску адбудзецца заўтра ў 15:05 па мінскім часе.
Апарат «Арыён» двойчы пранясе тэставы груз вакол Зямлі на працягу чатырох з паловай гадзін, падняўшыся на вышыню амаль 6 тысяч кіламетраў. Па заканчэнні палёту апарат прывадніцца ў Ціхім акіяне.
Запуск праводзіцца для праверкі крытычна важных сістэм карабля, у тым ліку фунцыі адмены запуску ў выпадку непаладак.
Найвялікшы са збудаваных чалавецтвам цеплаабарончых шчытоў, што ўсталяваны на «Арыёне», перажыве падчас праходу праз атмасферу нагрэў да 2800°C.
План марсіянскай экспедыцыі NASA
Надалей NASA плануе выкарыстоўваць «Арыён» як транспарт да экіпажу з 4 чалавек.
У 2025 годзе NASA збіраецца скіраваць астэроід на лунную арбіту, а пасля высадзіць на яго людзей. На 2030 год плануецца адаслаць першы экіпаж на Марс.
«Арыён» мусіць замяніць «Шатлы», што завяршылі палёты ў 2011 годзе.





