Коней перавозілі ў гэтым фургоне.
Як паведамілі ва УУС Мінаблвыканкама, затрымалі траіх цыганоў, якія кралі коней у Мінскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцях.
Усе выпадкі крадзяжоў у адну справу аператыўнікі звязалі ў адну пасля таго, як коні зніклі ў Смалявіцкім раёне. Пасля гэтага выйшлі на след траіх цыганоў 35 і 38 гадоў. Яны раней былі судзімыя за крадзяжы і наркотыкі. Адзін з іх выйшаў на волю толькі ў канцы лета.
Затрыманыя патлумачылі сваю любоў да коней цыганскай кроўю. Расказалі, што спачатку коней скуплялі і перапрадавалі альбо аддавалі на забой (а то і самі забівалі, а мяса прадавалі). А з часам зразумелі, што выгадней будзе коней не пакупаць, а красці. Вядома пра 6 крадзяжоў.
Заведзена крымінальная справа.





