Сёння, 4 снежня, у Інстытуце імя Гётэ ў Мінску праходзіць прэзентацыя беларускамоўнага перакладу кнігі «Вясна барбараў» Ёнаса Люшэра. У ёй яскрава апісваецца, як сусветны фінансавы бамонд пераўтвараецца ў статак барбараў, і што з гэтага выходзіць.
У Еўропе кніга ўжо сталася сапраўдным бэстсэлерам — толькі на мове арыгіналу.
Агульны наклад перавысіў 60 000 прададзеных экзэмпляраў. Цяпер і беларускі чытач можа пазнаёміцца з творчасцю прагрэсіўнага еўрапейскага пісьменніка. Падчас прэзентацыі адбудзецца таксама мастацкае чытанне тэксту.
Сапраўдным аншлагам сталіся прэзентацыі кніг 2-га і 3-га снежня ў Віцебску і Гомелі.
У імпрэзе бяруць удзел:
Ёнас Люшэр — аўтар;
Ірына Герасімовіч — перакладчыца, мадэратарка;
Сяргей Паўлавіцкі — рэдактар;
Максім Карасцялёў — артыст Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы;
Пачатак АНЛАЙНУ на сайце «Нашай Нівы» — сёння а 19-й гадзіне.





