Фота Алены Феткулінай, kommersant.ru.

 Фота Алены Феткулінай, kommersant.ru.

Дзесяць супрацоўнікаў паліцыі загінулі і 28 былі параненыя падчас баёў у Грозным, пасля таго як на горад здзейсніла напад група баевікоў, паведаміў Нацыянальны антытэрарыстычны камітэт.

Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў заявіў, што спецаперацыя ў Грозным завершана, аднак у НАК у адказ на запыт Бі-бі-сі не змаглі пацвердзіць або абвергнуць гэта. У паведамленні ведамства гаворыцца, што следчыя мерапрыемствы працягваюцца.

«Спецаперацыя скончылася, у нас ёсць трупы дзевяці [баевікоў], далей яны [супрацоўнікі сілавых структур] шукаюць»,

— цытуе Інтэрфакс заяву Кадырава.

Абстаноўка ў горадзе сапраўды нармалізуецца, пачаліся аднаўленчыя работы ў пацярпелых раёнах, пацвердзіла Бі-бі-сі Грозненскі журналіст Ася Мішыева. Аднак, па яе словах, у раёне школы №20, дзе раней была блакаваная група баевікоў, зрэдку чуваць стрэлы.

У ноч на чацвер у сталіцы Чачні баевікі адкрылі агонь па паліцыянтам, пасля чаго перастрэлкі ўспыхвалі ў розных частках чачэнскай сталіцы. Амаль цалкам згарэў будынак Дома друку — месца самых жорсткіх баёў, а таксама сур'ёзна пацярпеў рынак «Беркат».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?