Спявак цяпер выступае ў ролі прадзюсара беларускага гурту MILKI, з якім паспрабуе прабіцца на «Еўрабачанне».

Для выканання сваёй песні «Accent» Аляксандр шукаў вакалістак па ўсёй Беларусі: у кастрычніку ён праводзіў кастынгі ў Магілёве, Гродне, Мінске і Брэсце.

Пяць лепшых вакалістак (дзяўчаты з Гомеля, Гродна, Горак і дзве мінчанкі) склалі гёрлз-бэнд MILKI.

Гурт бярэ ўдзел у нацыянальным адборы на Еўрабачанне, які праходзіць 4-5 снежня. За ходам адбору можна сачыць на сайце Белдзяржтэлерадыёкампаніі.

Для фіналу журы абярэ не больш за 15 выканаўцаў.

Фінал нацыянальнага адбору пройдзе 7 снежня.

Як раней распавядаў Рыбак, ён падбіраў гурт пад пэўны тэмбр голаса, а знешнасць не мела ключавой ролі.

На яго думку, у беларусаў не атрымаецца якасна «падстроіцца пад еўрапейцаў» праз непазбежны акцэнт, калі спяваць па-англійску. Таму ён стварыў песню, дзе акцэнт будзе «фішкай», а не хібай.

Песня «Accent» выконваецца на дзвюх мовах: часткова па-беларуску, часткова па-англійску.

«Акцэнт» Рыбака можа стаць першай беларускамоўнай песняй на «Еўрабачанні».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?