Сайт charter97.org паведамляе, што супрацоўнікамі КДБ быў затрыманы журналіст Аляксандр Алесін, нібыта яго падазраюць у шпіянажы на карысць адной з дзяржаваў.

«Пакуль ніяк не каментую нічога ў гэтай сітуацыі, адно магу сказаць, што Алесіна некалькі дзён не было на працы ў рэдакцыі», — кажа галоўны рэдактар газеты «Белорусы и рынок» Вячаслаў Хадасоўскі.

Аляксандр Алесін — унікальны для Беларусі вайсковы аналітык. Ягонае меркаванне часта гучыць на старонках СМІ і канферэнцыях.

Па інфармацыі «Нашай Нівы», Аляксандр Алесін быў затрыманы 25 лістапада ў кавярні ў цэнтры Мінска. 

Нагадаем, на днях стала вядома, што ў Літве за шпіянаж на карысць Беларусі арыштаваны санінструктар вайсковай часці.

З асабістага жыцця Алесіна вядома, што ягоная жонка рана памерла ад цяжкай, працяглай хваробы, і ён сам дагадоўваў дваіх дзяцей.

Ранейшым гучным выпадкам арышту па падазрэнні ў шпіянажы была справа ксяндза Лазара. Пазней ён быў выпушчаны без суда. А ў той таямнічай справе многія пабачылі перадусім шантаж Касцёла.

Алесін жа, у сваю чаргу, даўно працуе ў незалежнай прэсе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?