У Нью-Ёрку выстаўляюць вельмі якасныя падробкі адзення. Хаця беларусам нават не трэба імкнуцца яе пабачыць: падробкі ў нас паўсюль. Мо не самыя якасныя, але паўсюль.

У музеі пры Fashion Institute of Technology праходзіць выстава, прысвечаная гісторыі падробак. Экспазіцыя ахоплівае перыяд ад Чарльза Уорта (Charles Frederick Worth), які лічыцца першым куцюр'е, да Браяна Ліхтэнберга (Brian Lichtenberg), які выкарыстаў лагатып «Hermès» у сваіх калекцыях — проста дзеля жарту.

Браян Ліхтэнберг, «Homiés», 2014, ЗША.

Браян Ліхтэнберг, «Homiés», 2014, ЗША.

На выставе «Падробка гэта: арыгіналы, копіі і падробкі» можна пабачыць 100 экспанатаў.

А ўсё пачалося з Чарльза Фрэдэрыка Уорта, які адкрыў уласны модны дом у 1871 годзе. А да 1914, па падліках арганізатараў гэтай выставы, было зроблена каля 2 мільёнаў модных падробак.

Фота: @brittenydee.

Фота: @brittenydee.

Куратары выставы падкрэсліваюць, што мяжа паміж праўдзівым і падробленым становіцца ўсё танчэй і танчэй з распаўсюджваннем так званых «супер падробак» — копій, якія можа выявіць толькі эксперт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?