Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) забараніў крымскім клубам выступаць у расійскіх спаборніцтвах з 1 студзеня 2015 года. Пра гэта на прэс-канферэнцыі паведаміў генеральны сакратар УЕФА Джані Інфанціна.
«Мы прынялі рашэнне забараніць крымскім клубам выступаць пад эгідай РФС з 1 студзеня 2015 года. Больш за тое, Крым прызнаецца спецыяльнай тэрыторыяй, развіццём якой будзе займацца наша арганізацыя», - сказаў Інфанціна.
Па словах Інфанціна, без згоды УЕФА і Федэрацыі футбола Украіны (ФФУ) РФС не будзе мець права праводзіць турніры на тэрыторыі Крыма.
«УЕФА не можа ўмешвацца ў палітыку, мы адказваем толькі за футбол, — растлумачыў рашэнне Інфанціна. — Мы не хочам забараняць ў Крыме футбол, наадварот, мы хочам яго развіваць, мы будзем іх фінансаваць».





