ria.ru

ria.ru

Дзяржаўнае агенцтва Украіны па пытаннях кіно мае намер адмяніць пракатныя пасведчанні фільмаў, у якіх здымаўся расійскі акцёр Іван Ахлабысцін. Пра гэта ў чацвер, 4 снежня, паведаміў у сваім твітэры віцэ-прэм'ер — міністр культуры Украіны Вячаслаў Кірыленка.

«Пракатныя пасведчанні для ўсіх фільмаў з Ахлабысціным будуць адменены Дзяржкіно: нейкая павага да саміх сабе павінна ж у нас быць!» — напісаў Кірыленка.

Раней Служба бяспекі Украіны забараніла Ахлабысціну ўезд на тэрыторыю краіны за яго антыўкраінскія выказванні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?