Як распавёў minsknews.by генеральны прадзюсар БелМузТВ Алег Рэзновіч, беларуская мова была абраная праз тое, што яна становіцца ўсё болей папулярнай сярод моладзі — асноўнай аўдыторыі каналу.
У праграме абяцаюць навіны беларускага і замежнага шоў-бізнэсу, гісторыі з жыцця зорак і інтэрв'ю з артыстамі, якія наведаюць Беларусь.
«Pra-Навіны» будуць выходзіць у эфір штосераду а 19-й гадзіне.
Паўтор глядзіце ў пятніцу ў 21:00 і ў нядзелю ў 16:00.
0
0
0
0
0
0