Паўднёвы ўсход Мінска застаўлены непрададзенымі МАЗамі.

Паўднёвы ўсход Мінска застаўлены непрададзенымі МАЗамі.

З жніўня на МАЗе перайшлі на «чатырохдзёнку», але ад гэтага колькасць машын у «зялёнай зоне» за плотам не паменшала, — піша інтэрнэт-газета «Салідарнасць». — На вуліцы Машынабудаўнікоў застаўлены практычна ўсе вольныя месцы на яшчэ адной агароджанай пляцоўцы, якая раней была проста газонам.

Прычына на паверхні. МАЗ страчвае расійскі рынак грузавых аўтамабіляў: яго доля там упала з 11,3% у першым квартале да 10,1% па выніках 9 месяцаў. З улікам стагнацыі расійскай эканомікі гэта азначае, што продаж грузавікоў знізіцца дзесьці да 20% у параўнанні з 2013-м. Гэта пры тым, што сам 2013 ужо быў правальным.

У выніку на МАЗе скарацілі заробкі. Вось што распавёў Сяргей, які працуе на МАЗе пяты год:

— Месяцы тры таму перайшлі на чатырохдзёнку, але не ўсе цэхі. Тая частка, што выпускае аўтобусы, працай загружаная. Таму і заробак ва ўсіх розны — ёсць і 8 мільёнаў. Але большасць атрымліваюць па 4—5, а інжынеры зусім па 3—4. Зрэзалі ўсе даплаты: забралі 13-ю зарплату, спынілі даплаты «на гародніну», «да святаў». А самае галоўнае — завод будзе стаяць: з 25-га сыходзім у адпачынак аж да 12 студзеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?