Нігерыйская армія паведаміла аб перахопе расійскага грузавога самалёта, на борце якога знаходзіліся верталёты, аўтамабілі і іншае вайсковае абсталяванне, пры гэтым увесь груз не быў належным чынам задэклараваны.

Паводле інфармацыі нігерыйскіх СМІ, самалёт вылецеў са сталіцы Цэнтральнаафрыканскай рэспублікі, горада Бангі, і накіроўваўся ў сталіцу Чада Нджамену.

Самалёт утрымліваецца ў аэрапорце горада Кана на поўначы Нігерыі, усе члены экіпажа затрыманыя. Мясцовыя ўлады пачалі расследаванне.

Пасольства Расіі ў Нігерыі паспяшалася заявіць, што затрыманы самалёт не расійскі, паведамляе Бі-Бі-Сі.

На поўначы Нігерыі адбываецца крывавы канфлікт з ісламістамі з тэрарыстычнай арганізацыі «Бока харам». Нігерыя — найбольшая па колькасці насельніцтва краіна Афрыкі. Яна буйны экспарцёр нафты, у выніку чаго нестабільнасць у ёй мае глабальны ўплыў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?