Медыкі з вайсковага шпіталя Walter Reed выявілі, што прычына боляў у тым, што змесціва страўніка паднімаецца ў стрававод і раздражняе яго. У выніку ўзнікае пякотка, кіслая адрыжка, боль у грудзіне, кашаль, запаленні горла.
Такі стан называецца гастраэзафагеальнай рэфлюкснай хваробай, або «кіслым рэфлюксам».
Яго спрычыняюць парушэнні функцыянавання страўніка і стрававода. Спрыяюць хваробе стрэсы, курэнне, алкаголь, а таксама прыём дафамін-прэпаратаў.
Звычайна для лячэння хваробы рэкамендуюць змяніць лад жыцця. Есці лепш маленькімі порцыямі. Спаць — на ложку, дзе галава ўзнятая. Нельга насіць цесныя рамяні. Лішняя вага таксама мае негатыўны ўплыў, але ж Абама амаль не мае лішніх кілаграмаў. Затое ён доўгі час курыў. Таксама прапісваюцца некаторыя таблеткі.
Інфармацыя пра здароўе прэзідэнта ў ЗША адкрытая. Лічыцца, што гэта важна для нацыі. Раз на год ён праходзіць поўнае дыягнастычнае абследаванне.





