В'етнамскі пісьменнік і блогер Нгуен Куанг Лап арыштаваны за публікацыю крытычных каментароў пра ўрад краіны ў сваім блогу.
Лап быў узяты пад варту пасля таго як паліцыя правяла ператрус у яго доме ў Хашыміне. Раней ён часта пісаў для дзяржаўных СМІ і атрымаў шэраг дзяржаўных узнагарод за сваю творчасць.
На мінулым тыдні ў Хашыміне быў затрыманы таксама папулярны блогер Хонг Ле Тхо, якога абвінавацілі ў крытыцы дзяржавы.





