Відэаролікам Шварцэнэгер падзяліўся з прыхільнікамі ў Instagram. Акцёр часта выкладвае пацешныя фота і відэа ў сацыяльных сетках.
У новым сваім відэа ён зняты падчас сняданку. Артыст п'е ранішнюю каву і лыжкай наігрывае музычную тэму з фільма «Тэрмінатар», дзе выконваў галоўную ролю.
Пад відэазапісам ён пакінуў каментар: «Хто-небудзь яшчэ, як і я, чакае першага трэйлера фільма Тэрмінатар: Генезіс?»
Гл. таксама Шварцэнэгер зноў стаў тэрмінатарам — і зноў з рукой без скуры





