У самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспубліцы» настойваюць на тым, каб чарговая мінская сустрэча па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе прайшла не раней за 12 снежня. Аб гэтым 7 снежня заявіў пастаянны прадстаўнік ДНР ў мінскай кантактнай групе Дзяніс Пушылін.
«Мы настойваем на даце перамоваў не раней 12-га (снежня), 9-е катэгарычна не падыходзіць.
Назапасілася мноства пытанняў, якія патрабуюць ўзгаднення з кіраўніцтвам, яны патрабуюць прапрацоўкі, інакш яны папросту не будуць вырашаныя», — сказаў журналістам Пушылін.
Раней афіцыйны прадстаўнік Савета нацбяспекі і абароны Украіны Андрэй Лысенка заявіў, што сустрэча кантактнай групы па ўрэгуляванні на Данбасе папярэдне прызначаная на 9 снежня ў Мінску.
Кіраўнік самаабвешчанай «Луганскай народнай рэспублікі» (ЛНР) Ігар Платніцкі на паседжэнні ўрада ЛНР 6 снежня таксама заявіў, што пагадненне аб перамір'і з украінскімі ўладамі будзе падпісанае 9 снежня, пасля чаго пачнецца «этап цішыні».





