У праграме вечарыны — выступы літаратараў «Літкавярні», кірмаш з нацыянальнымі сувенірамі, конкурсы з прызамі, дэгустацыя мясцовай крамбамбулі па старажытным рэцэпце, акустычны выступ Мікіты Найдзёнава з гурту Hurma ды прагляд фільмаў з беларускім перакладам.

Назву вечарын з эратычнымі танцамі ў вышыванках арганізатары ўзялі нездарма.

«Правільна было б назваць яе «Беларусам быць годна, — кажа Алесь Снег, адзін з арганізатараў. — Але мы ўзялі слова «модна». Мы хочам зрабіць эстафету, калі такія вечарыны робяць ад кавярні да кавярні».

«Там [на гламурных вечарынах — НН] быў адзін народ, сюды ж прыйшлі людзі, якія болей падкаваныя ў «беларускасці», для іх не трэба танцы. Яны ішлі на фільм, на вершы, на музыку», — тлумачыць ён.

Беларускія вечарыны, раздачы стужак, вышымайкі — гэта заканамерная тэндэнцыя?

«Гэта хваля. Яна з’явілася раптоўна, але безумоўна ў яе былі падставы, — мяркуе Алесь. Падставы могуць быць розныя. Тут была і Ўкраіна. Людзі адчулі рызыку, трэба паказаць, што яны беларусы, — разважае ён. Пад гэтую хвалю трапіла ўсё. Гэта мода. Асноўнае, каб пасля гэтай моды з намі ў «беларушчыне» засталося больш людзей. Мода прыходзіць і сыходзіць, але чым больш мы гэтай модай прыцягнем да сябе, тым лепш».

«Пра выгаду тут ніхто не думаў, — кажа Ала Шчарбакова, дырэктар кавярні «Містраль». Хочацца, каб больш людзей да нашай «беларускасці» паварочваліся. Каб пачалі адчуваць сябе беларусамі».

«Калі браць камерцыю, нават калі прыйшлі сёння людзі, якія нічога не купілі, другі раз яны будуць ведаць пра нас. Будуць памятаць, што ім тут было ўтульна, добра, весела. Яны прыйдуць да нас зноў — гэта нам таксама цікава», — разважае яна.

У «Містралі» не было запрошаных актораў ці адмысловых дэкарацый — толькі на бары грала беларускамоўная музыка.

«Атмасферу, я лічу, робяць людзі. Супрацоўнікі і ў першую чаргу госці», — тлумачыць дырэктар кавярні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?