Ральф Баер. Фота з сайта IGN.com

Ральф Баер. Фота з сайта IGN.com

Напачатку «эпохі тэлебачання» ў 1951 годзе малады інжынер Ральф Баер, уцякач з нацысцкай Нямеччыны, прапанаваў радыкальную ідэю ўзбагачэння «каробак з экранамі» забаўляльным змесцівам. На што атрымаў натуральны адказ «ды каму тое трэба».

Баер ствараў абсталяванне для IBM, а затым стаў галоўным інжынерам і ў выніку віцэ-прэзідэнтам кампаніі Transitron. Затым ён заснаваў уласную кампанію і пакінуў яе дзеля працы на абарончае прадпрыемства Sanders Associates, дзе і застаўся да 1956 года.

Мінула 15 год з прапановы стварэння прылады для відэагульняў.

Баер распрацаваў «Brown Box» — прататып першай гульнёвай кансолі, які стаў фундаментам сённяшняй індустрыі відэагульняў.

На той момант у ЗША ўжо было 40 мільёнаў тэлевізараў – бізнэс здаваўся не такім ужо бесперспектыўным. На праект Баеру выдалі 2500 даляраў і двух памагатых.

Рэклама Magnavox Odyssey з гульнёй у тэніс на экране

Рэклама Magnavox Odyssey з гульнёй у тэніс на экране

Прататып ліцэнзіявала кампанія Magnavox і выпусціла ў серыю ў 1972 годзе мадэль Magnavox Odyssey, першую камерцыйную гульнёвую кансоль. Яна прадавалася за 100 даляраў.

Да «Адысея» Баер таксама распрацаваў «светлавы пісталет». З дапамогай яго можна было гуляць у футбол, тэніс і рулетку. Канструкцыя кансолі была ў астатнім прымітыўная па сённяшніх мерках: працавала на батарэйках, не было гука, замест картрыджаў паўголыя друкаваныя платы. Усяго было прададзена 350 тысяч кансоляў.

«Адысей» прынес поспех іншаму піянеру відэагульняў – Atari.

Magnavox падала ў суд на апошнюю за плагіят у гульні Pong, якая капіявала тэніс з «Адысея», і якую сёння многія лічаць першай відэагульнёй. Magnavox выйграла суд (а ў наступныя гады засудзіла шчэ не аднога гіганта), але так і не здабыла славы ў шырокіх колах.

Баер і яго вынаходкі. Фота з сайта computerhistory.org

Баер і яго вынаходкі. Фота з сайта computerhistory.org

У наступныя гады Баер распрацаваў электронныя гульні Simon і Maniac, атрымаў нямала прэмій і ўзнагарод. У 2006 годзе з рук прэзідэнта ЗША Джорджа Буша малодшага Баер атрымаў Нацыянальны медаль у галіне тэхналогій і інавацый за стварэнне і развіццё відэагульняў. У тым жа годзе ён перадаў усе свае прататыпы і дакументацыю Смітсанаўскаму інстытуту. У 2010 годзе атрымаў месца ў Нацыянальнай залі славы інаватараў.

Ён працягваў займацца электронікай прынамсі да 2013 года. На момант смерці на яго імя было запісана больш за 150 патэнтаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?