Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, здарэнне адбылося ў доме на сталічнай вуліцы Волаха.
Суседзі патэлефанавалі ў міліцыю: у кватэры плача дзіця, а дзверы ніхто не адчыняе. Калі ж пад’ехалі міліцыянты, з акна гэтай кватэры на першым паверсе выйшаў малады чалавек: проста ў паветра. Ён не атрымаў моцных пашкоджанняў.
Калі праз акно залезлі міліцыянты, убачылі яшчэ аднаго маладога чалавека на падлозе, а на ім ляжала маленькая дзяўчынка і плакала. Хлопец ляжаў з выцягнутымі ўздоўж цела рукамі і ні на што не рэагаваў.
Высветлілася, што на здымнай кватэры жыве муж з жонкай, іх 2-гадовая дачка і 17-гадовы брат жанчыны. Маці дзяўчынкі трапіла ў бальніцу, а бацьку давялося ад’ехацца. Дачку пакінулі з маладым дзядзькам. А той запрасіў да сябе прыяцеля, з якім і пакурыў спайс. Госця хутка пацягнула на вуліцу — ён выйшаў праз акно.
Курылі спайс яны перад дзяўчынкай, і яе шпіталізавалі з папярэднім дыягназам атручэнне.
Праводзіцца праверка.