У Верхнядзвінскім раёне (Віцебская вобласць) на пажары згарэў нябожчык, паведамілі БЕЛТА ў Віцебскім абласным упраўленні МНС.

Паведамленне пра ўзгаранне ў жылым доме вёскі Юзафова Верхнядзвінскага раёна паступіла выратавальнікам раніцай 9 снежня. Калі пажарныя прыехалі, у хаце ўжо абвальваўся дах.

На момант узгарання ў доме знаходзілася гаспадыня і нябожчык, яе сужыцель. Жанчына, як пачула гук пажарнага апавяшчальніка, з хаты выскачыла.

Пахаванне павінна было адбыцца ў гэты ж дзень.

Загарэлася, відаць, ад свечкі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?