Магутны выбух прагрымеў у офісным будынку ў цэнтры Адэсы, дзе размешчаны пункт збору дапамогі для ўкраінскага войска, паведамляюць відавочцы.

Выбух адбыўся на першым паверсе пяціпавярховага будынка на рагу Адміральскага праспекта і вуліцы Краснова. У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў, бо ў будынку на той момант нікога не было.

Актывіст Далія Севярын, якая ўзначальвае валанцёрскую арганізацыю, пацвердзіла на сваёй старонцы ў Facebook, што з-за выбуху пацярпеў іх офіс. Арганізацыя займаецца зборам прадметаў першай неабходнасці для вайскоўцаў у зоне АТА.

На мінулым тыдні ў Адэсе прагрымеў выбух у краме «Патрыёт», дзе прадаецца дзяржаўная сімволіка і нацыянальнае адзенне. Тады таксама ніхто не пацярпеў. Праваахоўныя органы распачалі крымінальную справу па артыкуле аб тэракце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?