Як паведамілі ва УУС Брэсцкага аблвыканкама, цела кіроўцы без прыкмет гвалтоўнай смерці знайшлі раніцай 9 снежня. Жыхар Жабінкі на «Рэно-Магнум» спыніўся на стаянцы на трасе каля в. Дуброўна (Баранавіцкі раён), дзе і памёр.
Мяркуецца, што 29-гадовы кіроўца атруціўся чадным газам пры выкарыстанні газавага абагравальніка салона.





