Перамоўны працэс па лібералізацыі візавага рэжыму Беларусі з Еўрасаюзам праводзіць дастаткова складана. Пра гэта заявіла намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына. Яна падкрэсліла, што падобныя перамовы з'яўляюцца «канфідэнцыйнай справай», таму яна не можа распавесці пра шматлікія дэталі — «каб не нашкодзіць самому працэсу».

«Мы зыходзім з таго (і гэта наша прынцыповая пазіцыя), што пагадненне аб спрашчэнні візавых працэдур павінна грунтавацца на прынцыпах раўнапраўя і недыскрымінацыі, аналагічна з дамовамі Еўрапейскага саюза з іншымі краінамі. Але галоўная мэта гэтага пагаднення павінна быць у тым, каб максімальна спрасціць выдачу віз грамадзянам, у першую чаргу Рэспублікі Беларусь, і грамадзянам Еўрапейскага Cаюза, якіх мы вітаем заўсёды на нашай зямлі».

Трэці раўнд кансультацый паміж Беларуссю і Еўрасаюзам пра заключэнне пагадненняў аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі пройдзе ў Мінску ў студзені-лютым 2015 года. Другі раўнд прайшоў 24—25 лістапада ў Бруселі. Алена Купчына адзначае, што на ім бакі ўзгаднілі палажэнні, якія раней выклікалі пытанні.

На сённяшні дзень Беларусь — адзіная краіна «Усходняга партнёрства», грамадзяне якой плацяць за шэнгенскую візу не 35, а 60 еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?