Прысутнасць на Кипрскай біржы стварала поле для далейшых патэнцыйных аперацый на рынку, растлумачыў «Ведомостям» віцэ-прэзідэнт па глабальным маркетынгу Wargaming Мікалай Небышынец.

Паводле яго слоў, Wargaming свае задачы на біржы выканаў, набыў рысы міжнароднай кампаніі і стварыў рэпутацыю паважанага гульца на рынку фінансавых інструментаў і капіталу.

«Прысутнасць на біржы не адпавядае стратэгічнаму вектару развіцця Wargaming і таму немэтазгодна», -- заявіў прадстаўнік кампаніі. Паводле яго слоў, зыход з біржы ніяк не адаб'ецца на фінансавых паказніках Wargaming.

Да таго ж, мэты выводзіць кампанію на IPO (рабіць першаснае публічнае размяшчэнне акцый, каб яны былі даступныя любому ахвочаму пакупніку па цвёрдай цане) у Wargaming ніколі не было, сцвярджае ён.

Маштабаў Кіпрскай фондавай біржы ўжо недастаткова для таго, каб аб'ектыўна ацэньваць паказчыкі Wargaming.

Па звестках за красавік 2013 года у свабодным абароце знаходзіцца прыблізна 2% акцый кампаніі. Астатнімі валодаюць заснавальнік і гендырэктар Віктар Кіслы, яго бацька і два іншыя топ-менеджары кампаніі.

* * *

Рада Кіпрскай біржы папрасіла Камісію па каштоўных паперах Кіпра дазволіць правесці дэлістынг акцый распрацоўшчыкаў World of Tanks. Кампанія Wargaming не выконвае шэраг патрабаванняў біржы, сярод якіх публікацыя фінансавых справаздач. Апошні раз Wargming публікавала фінансавыя справаздачы ў жніўні 2013 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?