Вылечыўся! У лельчыцкай земскай бальніцы селянін Н.Шуканаў дадзеныя яму парашкі на некалькі дзён, з’еў усё адразу, думаючы, што такім чынам адразу і вылечыцца. Але выйшла наадварот – адразу памёр.
«НН». №49. 1914.
Зміцер Бартосік: «Як не бывае Масквы без Арбату, як няма Кіеву без Хрышчаціку, так і не будзе Мінску без Нямігі. Ніхто і ніколі мяне не пераканае ў адваротным. Ніводзін «любіцель мінскай чыстаты». Таму калі і пачнецца Мінск, любімы сваімі жыхарамі, дык са зменаў на сваёй самай легендарнай вуліцы».
«НН». №46. 2004.





