Беларусь закрывае сваё дыпламатычнае прадстаўніцтва ў Лівіі. Пра гэта сказана ў пастанове Саўміна № 1137 ад 4 снежня, паведамляе прэс-служба ўрада. У дакуменце сказана, што амбасада павінна быць закрытая да 31 снежня гэтага года.

Гэтая інфармацыя пацвярджаецца ў афіцыйным запісе МЗС Беларусі ў твітары. Там адзначаецца, што закрыццё амбасады выклікана эскалацыяй ў Лівіі ўнутранага ўзброенага канфлікту. «Грамадзяне, якія знаходзяцца ў Лівіі, пры неабходнасці павінны звяртацца ў найбліжэйшыя дыпмісіі Беларусі і Расіі (Егіпет, Туніс)», — адзначаюць у МЗС.

Нагадаем, палітычныя групоўкі, а таксама ўзброеныя атрады, якія адмаўляюцца раззбройвацца пасля звяржэння рэжыму палкоўніка Муамара Кадафі, вядуць міжусобную вайну за ўладу ў Лівіі.

Асноўнае супрацьстаянне разгарнулася паміж ліберальнымі сіламі, якія падтрымлівае армія, і прадстаўнікамі ісламскіх партый, якіх падтрымліваюць групоўкі былых паўстанцаў. Са жніўня бягучага года сталіца Лівіі знаходзіцца пад кантролем ісламістаў. Там жа засядае імі Усеагульны нацыянальны кангрэс — былы часовы парламент рэспублікі, які страціў легітымнасць. На іх баку таксама выступае самаабвешчаны кабінет міністраў Амара аль-Хасі. У супрацьвагу ім на ўсходзе краіны ў горадзе Тобрук месціцца штаб-кватэра прызнанай сусветнай супольнасцю Палаты прадстаўнікоў (пастаяннага парламента) і ўрада Абдалы ат-Тані.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?