Жанр: баявік, трылер, драма.
Рэжысёр: Чад Стахелскі, Дэвід Лейтч.
У ролях: Кіяну Рыўз, Мікаэл Нюквіст, Элфі Оуэн-Ален, Уілем Дэфо, Дын Уінтэрс, Эдрыян Палікі, Амер Барнеа.
ЗША, Канада, Кітай, 101 хв.

Джон Уік, былы наёмны забойца, ужо пяць гадоў як адышоў ад спраў і вядзе спакойнае жыццё.

Але калі пасля смерці жонкі злачынца крадзе яго рарытэтны Mustang і сабаку — жончын падарунак, Джон вырашае разабрацца са зламыснікамі сваімі сіламі. Да таго ж аказваецца, што злачынца — сын яго былога боса.

Зорка шматлікіх відовішчных баевікоў, акцёр, які мноства трукаў выконвае сам, без каскадзёраў, Кіяну Рыўз чарговы раз паказвае высокі клас у шчымлівым трылеры пра наёмнага забойцу. Акцёр надае чалавечнасці тыповым персанажам баевікоў, але і заяўленых боек будзе таксама дастаткова. Акрамя таго, каларыту стужцы надае пагружэнне ў спецыфічны свет мафіёзі са сваімі правіламі і слэнгам. Не пазбаўлены фільм і своеасаблівага гумару.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?