На мінскіх перамовах аб сітуацыі на ўсходзе Украіны не будзе афіцыйнага прадстаўніка краіны, заявіў пасол па асаблівых даручэннях МЗС Дзмітрый Кулеба ў эфіры тэлеканала «Украіна».

«Кіраўніцтва краіны бярэ на сябе адказнасць за гэтую сітуацыю. Але там не можа быць афіцыйнага прадстаўніка Украіны, бо афіцыйных прадстаўнікоў з боку «ЛНР» і «ДНР» там таксама няма. І іх там наогул не можа быць, таму што гэта неафіцыйныя структуры», — сказаў Кулеба.

Паводле яго слоў, кампраміснай датай наступнай сустрэчы ў Мінску можа быць 11 снежня.

Кіеў прапаноўваў сустрэцца 9 снежня, сепаратысты — 12-га.

Раней на перамовах з удзелам Украіны, Расіі і АБСЕ Кіеў быў прадстаўлены былым прэзідэнтам Леанідам Кучмам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?