Беларускі карпункт будзе мультымедыйным хабам, у якім будуць працаваць 20 чалавек. Яго ўзначаліць Андрэй Качура, які раней працаваў у Беларусі на «Вести FM» і ВГТРК.

«Россия сегодня» таксама запусціць сайт «Sputnik-Беларусь», які будзе працаваць на рускай, а пазней і беларускай мове.

МІА «Россия сегодня» і яго дырэктар Дзмітрый Кісялёў нярэдка крытыкуюцца за мяжой.

Розгалас атрымаў выпадак, калі Кісялёў у прамым эфіры тэлеканала «Расія-1» нагадаў аб магчымасці ядзернай вайны між Расіяй і ЗША.

Розгалас атрымаў выпадак, калі Кісялёў у прамым эфіры тэлеканала «Расія-1» нагадаў аб магчымасці ядзернай вайны між Расіяй і ЗША.

The Guardian характарызуе Кісялёва як лаяльнага прыхільніка Пуціна, які адкрыта выказвае антыамерыканскія, антыапазіцыйныя і гамафобскія погляды ды з’яўляецца «рупарам прапаганды». The Economist сцвярджае, што ў перадачах Кісялёва ўжываецца прынцып «двухвілінак нянавісці» з рамана Джорджа Оруэла 1984, распальваецца страх і нянавісць.

Глядзіце таксама: Украінскія комікі «Квартал 95» выпусцілі пародыю на Кісялёва «Лжец, лжец»

Па словах Кісялёва, праект Sputnik, што будзе працаваць на трох дзясятках моў у розных краінах свету, разлічаны на аўдыторыю, якая «стамілася ад навязлівай прапаганды аднапалярнага свету і мае патрэбу ў альтэрнатыўным пункце гледжання».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?