ФХРБ выступіла з заявай і паведаміла, што асноўным кандыдатам на пасаду галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай Беларусі з'яўляецца канадскі спецыяліст Дэйв Льюіс.
Неўзабаве трэнер прыбудзе ў Мінск для ўзгаднення кантракту. Працэдура падпісання кантракту, а таксама прэс-канферэнцыя з удзелам трэнера запланаваны на панядзелак, 15 снежня ў штаб-кватэры НАК.
Раней 61-гадовы спецыяліст ўваходзіў у трэнерскі штаб шэрагу клубаў НХЛ: «Дэтройт» (1987—2006 гг.), «Бостан» (2006—2007 гг.), «Лос-Анджэлес» (2007—2008 гг.). Разам з «Крыламі» Люіс тройчы станавіўся ўладальнікам Кубка Стэнлі (1997, 1998, 2002).
Апошнім месцам працы Люіса з'яўлялася «Караліна», дзе спецыяліст з'яўляўся асістэнтам Кірха Мюлера. 5 мая трэнерскі штаб клуба быў адпраўлены ў адстаўку.
У якасці абаронцы Люіс правёў у НХЛ больш за 1000 матчаў, выступаючы за «Нью-Ёрк Айлендэрс», «Лос-Анджэлес», «Нью-Джэрсі» і «Дэтройт».
Раней Дэйв Льюіс ужо працаваў у трэнерскім штабе нацыянальнай зборнай Беларусі.
У 2009 канадзец асіставаў Глену Хэнлану на чэмпіянаце свету ў Швейцарыі, а ў 2010 дапамагаў Міхаілу Захараву на Алімпійскіх Гульнях у Ванкуверы.





