9 снежня ў Мінску адбылася анімацыйная экскурсія «Гісторыя ў асобах», падчас якой гледачы пабачылі сцэнкі асноўных гістарычных падзеяў сталіцы.
Ладзіць яе агенцыя «Кола падарожжаў», у запасе якой ёсць багата розных экскурсій на гістарычную тэматыку: «Шлях караля Міндоўга», «Скарб Вітаўта», «Шляхецкая гісторыя», «Выбар пана ваяводы».
Пачалася яна з інсцэніроўкі бітвы на Нямізе, дзе гасцей сустракаюць паслы ад князя Ізяслава Яраславіча у асобе яго брата князя Святаслава Чарнігаўскага. Далей — абвяшчэнне Магдэбурскага права, выкрыццё масонаў, танцы ля сядзібы Ваньковіча і падпісанне Маніфеста РСДРП.





