Петрыкаўскім РАСК 10 снежня распачата справа ў дачыненні да 56-гадовага жыхара Расійскай Федэрацыі па ч. 1 арт. 139 Крымінальнага кодэкса (забойства).

Пасля ліквідацыі пажару ў адным з прыватных гаражоў у Петрыкаве супрацоўнікі МНС знайшлі труп мужчыны. Пры правядзенні экспертнага даследавання супрацоўнік Жыткавіцкага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз знайшоў на целе памерлага цялесныя пашкоджанні крымінальнага характару.

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, пры правядзенні першапачатковых следчых дзеянняў і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў устаноўлена, што 9 снежня прыкладна ў 20.00 у ходзе канфлікту падчас сумеснага распівання спіртных напояў падазроны нанёс некалькі ўдараў нажом у вобласць грудной клеткі свайму 49-гадоваму знаёмаму суайчынніку, пасля чаго ўцёк з месца здарэння.

Пазней падазроны быў затрыманы. З яго ўдзелам праводзіцца комплекс следчых дзеянняў, накіраваны на ўстанаўленне ўсіх абставінаў здарэння.

Загінулы на працягу тыдня займаўся рамонтам чужога аўтамабіля «Міцубісі-Паджэра» і жыў у гэтым гаражы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?