Беларусь прадугледзела механізмы кампенсацыі страт бюджэту ад зніжэння цэнаў на нафту.
Пра гэта сёння журналістам паведаміў міністр фінансаў Беларусі Уладзімір Амарын.
Праект бюджэту звярстаны, зыходзячы з прагназаванай цаны на нафту ў $83 за барэль. «Калі рэальнасць будзе горш, лепш, у нас прадугледжаны механізмы і ў той, ці ў іншы бок», — адзначыў міністр.