У суботу, ноччу і раніцай, па значнай тэрыторыі Беларусі будзе дзьмуць моцны паўднёва заходні вецер, яго хуткасць будзе складаць 9-11 м/с, а часам парывы будуць дасягаць 20 м/с, паведамляе сайт Белгідрамета. 

У дзень вецер крыху сцішыцца (парывы — да 16 м/с), а пад вечар аслабе да 5-7 м/с.

На суботу таксама прагназуецца мокры снег і нават дождж. Тэмпература паветра будзе складаць каля 0+2 градусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0