Фартэпіянны дуэт Дар'і і Анастасіі Лукашэнка перамог у конкурсе «Маладыя таленты Беларусі», арганізаваным Першым нацыянальным каналам Беларускага радыё.

Конкурс праводзіўся са жніўня па снежань. На ўдзел было пададзена больш за 250 заявак ад маладых музыкантаў з розных куткоў Беларусі. Папярэдні адбор прайшлі 232 прэтэндэнты. Пераможцаў віншавалі 10 снежня ў Вялікай студыі Дома радыё.

Узнагароду ў намінацыі «Інструментальная музыка» дзяўчаты падзялілі са студэнтам Дзяржаўнага музычнага каледжа імя Глінкі Максімам Барбашам і вучаніцай гімназіі пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Палінай Скляровай.

Даша і Насця — дочкі сярэдняга сына беларускага кіраўніка Дзмітрыя Лукашэнкі, у творчых конкурсах удзельнічаюць не першы раз.

У 2013 годзе яны перамаглі ў дзіцячым літаратурным конкурсе — беларускамоўныя казкі Дар'і і Анастасіі занялі першае месца ў катэгорыі «Творчыя работы малодшых школьнікаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?