Аляксандр Лукашэнка даручыў аказаць падтрымку экспарцёрам, якія гандлююць з Расійскай Федэрацыяй, у сувязі з эканамічнай сітуацыяй, што там склалася. Аб гэтым паведамляе прэс-служба па выніках нарады па актуальных пытаннях развіцця эканомікі, якая прайшла 11 снежня.

«Асаблівая ўвага надавалася расійскаму рынку, дзе склалася часовая сітуацыя, калі курс расійскага рубля змяняецца хутка, а цэны за ім не паспяваюць. Безумоўна, гэта ўплывае на беларускіх экспарцёраў. Дзяржава акажа падтрымку экспарцёрам, якія гандлююць з Расійскай Федэрацыяй, у сувязі з часовай сітуацыяй, што там склалася», — гаворыцца ў паведамленні.

«У Беларусі доля экспарту ў Расію складае ўсяго 40%.

Як інфармуе ўрад, сітуацыя пад кантролем, больш за тое, за 10 месяцаў гэтага года скарацілася дэбіторская запазычанасць і запасы гатовай прадукцыі на складах.

Скарачэнне склала каля 1 млрд. долараў ЗША, — паведамляе прэс-служба. —

Чакаецца, што, хутчэй за ўсё, найбліжэйшым часам у Расіі можа адбыцца інфляцыйны ўсплёск, і гэта дазволіць часткова кампенсаваць тыя цяжкасці, якія ўзніклі ў экспарцёраў». 

Па выніках нарады кіраўнік дзяржавы даў шэраг даручэнняў у сувязі з наяўнай сітуацыяй. У прыватнасці, Лукашэнка запатрабаваў больш актыўна дыверсіфікаваць экспарт. Задачы пастаўленыя ўраду, Міністэрству замежных спраў, пасольствам і іх гандлёва-эканамічным службам. 

«Аднак бізнес пачынае і сам рабіць пэўныя крокі ў гэтым кірунку. Так, за дзевяць месяцаў гэтага года тэмпы росту экспарту Беларусі ў трэція краіны (не Расію) перавышаюць як леташнія паказчыкі, так і тэмпы росту гандлю ў Расію. Тут роля ўрада заключаецца ў аказанні своечасовай падтрымкі, каб гэты рух падхапіць і дапамагчы перанакіраваць гандлёвыя патокі ў больш выгадныя краіны», — паведамляецца па выніках нарады. 

Аляксандр Лукашэнка таксама паставіў задачу па зніжэнні сабекошту на дзяржпрадпрыемствах і ў цэлым у дзяржапараце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?