EPA

EPA

Прэзідэнт ЗША Барак Абама заклікаў не спяшацца з пашырэннем санкцый ЗША супраць Расіі з-за яе дзеянняў ва Украіне, паколькі гэта не паўплывае на Уладзіміра Пуціна і можа выклікаць рознагалоссі Вашынгтона і Еўропы.

Некаторыя амерыканскія кангрэсмены разглядаюць магчымасць увядзення новых санкцый супраць Масквы, аднак Абама заявіў, выступаючы ў чацвер на пасяджэнні Рады па экспарце, пра тое, што цяперашнія дзеянні ЗША ва ўнісон з Еўропай у рэшце рэшт прымусяць прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна перагледзець свае дзеянні ва Украіне.

«Думкі аб тым, што мы можам проста пашыраць санкцыі далей і далей, і ў выніку Пуцін перадумае, — я мяркую, гэта пралік», — сказаў Абама.

Паводле яго слоў, прызнанне таго, што Еўропа і Злучаныя Штаты будуць займаць агульную пазіцыю на працягу доўгага часу, у канчатковым выніку прымусіць Пуціна прыняць стратэгічнае рашэнне.

«Калі яны ўбачаць, што няма ніякіх расколін у кааліцыі, то з цягам часу вы будзеце сведкамі таго, як яны скажуць, што цана санкцый для іх эканомікі пераважвае любыя стратэгічныя перавагі, якія яны атрымліваюць», - сказаў Абама.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?