У Беларусі вызначаны дадатковыя стымулюючыя меры з боку дзяржавы да клубаў па гульнявых відах спорту.

Як паведамілі ў прэс-службе прэзідэнта, Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 576, якім унесены дапаўненне і змяненні ва ўказ ад 15 красавіка 2013 года нумар 191 «Аб аказанні падтрымкі арганізацыям фізічнай культуры і спорту».

У прыватнасці, дакументам прадугледжаны дадатковыя меры стымулюючага характару з боку дзяржавы да клубаў па гульнявых відах спорту, якія дасягнулі высокіх спартыўных вынікаў, а таксама маюць у сваёй структуры спартыўную школу ў выглядзе адасобленага структурнага падраздзялення.

Прапанаваныя ва ўказе падыходы ўзмоцняць зацікаўленасць клубаў па гульнявых відах спорту да самастойнага развіцця спартыўнай інфраструктуры і атрымання дадатковых даходаў, выбудоўвання ўласнай дзейснай вертыкалі, што ўключае рацыянальнае фарміраванне каманд асноўнага і маладзёжнага складу, рэзультатыўнае функцыянаванне дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ і эфектыўную эксплуатацыю фізкультурна-спартыўных збудаванняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0