Масква абавязкова прыме меры ў адказ у выпадку ўвядзення Вашынгтонам новых санкцый, заявіў намеснік міністра замежных спраў Расіі Сяргей Рабкоў у інтэрв'ю Інтэрфаксу.

Ён паведаміў таксама, што кіраўнік расійскага МЗС Сяргей Лаўроў і дзяржсакратар ЗША сустрэнуцца ў Рыме ў нядзелю, 14 снежня.

«Асноўная ўвага будзе нададзена блізкаўсходняму ўрэгуляванню», — сказаў расійскі дыпламат.

Разам з тым, як дадаў Рабкоў, Лаўроў на сустрэчы з Кэры можа падняць тэму прынятага Кангрэсам ЗША акта ў падтрымку Украіны.

Паводле яго слоў, Масква бачыць у гэтым акце «чарговую праяву антырасейскіх настрояў» і спробы навязаць Расіі непрымальныя рашэнні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?