Знакаміты рэжысёр Эльдар Разанаў больш не пазнае родных і ледзь можа прамаўляць словы, паведамляюць расійскія СМІ.

Разанаў ўжо амаль тры тыдні знаходзіцца ў шпіталі нейрахірургіі імя Бурдэнкі, куды быў дастаўлены 24 лістапада з ішэмічным інсультам. У кінематаграфіста часткова паралізавала левы бок цела. Цяпер ён пазнае толькі сваю жонку Эму.

Падчас лячэння стан Разанава быў нестабільным, то паляпшаўся, то пагаршаўся. Рэжысёра нават перавялі з рэанімацыі ў іншую палату, аднак затым яго самаадчуванне зноў пагоршылася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0