Адзначаецца значнае павелічэнне колькасці транспарту, які прыбывае для праходжання тэхагляду. 

— На працягу перыяду правядзення дэкады «Дзяржтэхагляд» паток узрос больш чым на 20% у параўнанні з мінулым годам, — распавяла сайту Av.by прэс-сакратарка УП «Белтэхагляд» Таццяна Пашкевіч.

Прычына росту чэргаў на станцыях і ў тым, што ў 1 студзеня гэтага года было ўведзенае дзяржаўнае мыта за допуск да руху. У выніку многія кіроўцы імкнуліся прайсці свой тэхагляд у снежні, каб праскочыць да ўвядзення збору. Цяпер прыйшла пара чарговага агляду для іх.

— Прапускаюць па запісе. Калі раніцай запісаўся, то не факт, што да вечара пройдзеш, — піша адзін з карыстальнікаў аўтафоруму.

Ёсць і трэцяя прычына ажыятажу: многія кіроўцы баяцца рэзкага павелічэння мыта за допуск да руху з Новага года. Хоць ніякіх падставаў для такіх чаканняў няма, такія чуткі ходзяць — проста таму, што людзі прызвычаіліся да непрыемных сюрпрызаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0