Падчас чакання адказу пры галасавым выкліку некаторым абанентам МТС начытваецца рэклама паслугі «Персанальны гудок» (тонінг, замена стандартных гудкоў на мелодыю па выбары). Па завяршэнні тэлефанавання абаненту таксама прыходзіць SMS з рэкламным тэкстам.
Пры падпісанні пагаднення з МТС абанент згаджаецца на прыём рэкламы.
Каб адключыць прыём рэкламы, дастаткова набраць нумар «Мабільнага памочніка» 0870, затым паслядоўнасць 2-6-3 і пацвердзіць адмову ад паслугі клавішай 1.
Таксама адмовіцца ад рэкламы можна праз «Інтэрнэт-памочнік».
0
0
0
0
0
0