Каб атрымліваць інфармацыйныя паведамленні, трэба зарэгістравацца на сайце www.komplat.by (падрабязная інструкцыя па-руску, PDF).

Пасля рэгістрацыі трэба зайсці ў Асабісты кабінет, у меню абраць «SMS-інфармаванне», пацвердзіць пагадненне, пазначыць рахункі, для якіх будзе актывізаваная паслуга і пазначыць нумар мабільнага тэлефону.

Па заканчэнні падключэння паслугі на ваш нумар прыйдзе SMS з кодам пацверджання, гэты код трэба ўвесці ў адпаведнае вакенца на сайце. Гэта не адмяняе атрымання папяровай «жыроўкі».

Такім чынам можна атрымаць:

  • Інфармацыю пра аплату жыллёва-камунальных паслуг і аплату за карыстанне жылым памяшканнем
  • Напамін пра ўнясенне паказнікаў па лічыльніках вады
  • Напамін пра тэрміны аплаты
  • Інфармацыю пра запазычанасць на рахунку

Паведамленні каштуюць 300 рублёў на месяц. Пры падключэнні раз на месяц таксама можа прыходзіць рэклама.

У графе «жыроўкі» «Інфармацыйная паслуга» звычайна прысутнічае аплата ў 200 рублёў. З падключэннем інфармавання яна падвысіцца да 500 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?