Рада студэнцкага прадстаўніцтва ЕГУ дамаглася магчымасці сустрэчы з кандыдатамі ў рэктары. Такім чынам стаў вядомы і поўны спіс кандыдатаў.

Расклад сустрэч кандыдатаў са студэнтамі:

16 снежня

13:30 — 14:00, аўдыторыя 202 — Дарыус Удрыс

14:10 — 14:40, аўдыторыя 202 — Шарунас Ліекіс

14:50 — 15:20, аўдыторыя 202 — Дэвід Полік

17 снежня

11.10 — 11.40, аўдыторыя 301 — Эдвард Раслоф

11:50 — 12:20, аўдыторыя 301 — Аляксандр Мілінкевіч

12:30 — 13:00, аўдыторыя 301 — Таццяна Шчытцова

13:10 — 13:40, аўдыторыя 111 — Аляксандр Краўцэвіч

14:00 — 16:00, аўдыторыя пакуль не вызначаная — сустрэча ўсіх студэнтаў-удзельнікаў інтэрв'ю, абмеркаванне іх вынікаў і галасаванне

17:00, гатэль Europe Royale — прэзентацыя вынікаў абмеркавання і галасавання выбарнай камісіі прадстаўнікамі студэнтаў.

Як бачым, сустрэчы вельмі кароткія, а час на абдумванне і абмеркаванне — зусім малы. Чаму так? Чаму не даць некалькі гадзін на сустрэчы, чаму не зрабіць іх у вечаровы пасля заняткаў, час? Чаму праз 20 хвілін пасля апошняй сустрэчы «выбарная камісія» ўжо збіраецца для галасавання?

Не выключана, што гэта задумана адмыслова, бо такі падыход, відавочна, спрыяе кандыдату, на якога робіць стаўку адміністрацыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?