Старшыня Сейма Латвіі Інара Мурніеце лічыць Расію агрэсарам, таму не плануе сустракацца з яе паслом Аляксандрам Вешняковым.

У перадачы «Ранішняя панарама» на ЛТБ старшыня Сейма заявіла, што не можа ўявіць сабе сітуацыю, каб яна сустрэлася з расійскім паслом.

«Я Расію лічу краінай-агрэсарам, таму не бачу магчымасці сустрэцца з расійскім паслом ва ўмовах, калі Украіна змагаецца з гэтай дзяржавай, калі згаданы мной ўсходні сусед спрабуе паўплываць на інтарэсы іншай дзяржавы, выкарыстоўваючы інфармацыйную вайну, што цяпер асабліва адчуваюць Латвія і жыхары нашай краіны», — сказала Мурніеце.

Пасол Расіі ў Латвіі Аляксандр Вешнякоў плануе сустрэцца з усімі фракцыямі Сейма, каб абмеркаваць двухбаковыя адносіны дзяржаў і супрацоўніцтва на ўзроўні парламентаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?