Прынамсі 26 чалавек загінулі, у тым ліку 20 школьнікаў, больш за 45 атрымалі раненні ў аўторак падчас нападу пакістанскіх талібаў на школу ў горадзе Пешавар.

Як паведамілі мясцовым СМІ прадстаўнікі паліцыі горада, у будынку школы быў чутны магутны выбух.

Паводле папярэдніх звестак, у баевікоў маюцца паясы смяротнікаў, гранаты і аўтаматычная зброя. Вядома, што экстрэмісты, пераапранутыя ў форму пакістанскіх вайскоўцаў, пад'ехалі да будынка навучальнай установы на матацыклах і адкрылі агонь па ахоўніках.

Пасля гэтага баевікі загналі вуліцы дзяцей у будынак і пачалі адстрэльвацца паліцэйскіХ і вайскоўцаў. Прадстаўнікі ўзброеных сіл Пакістана паведамілі, што ў будынку можа знаходзіцца каля 500 навучэнцаў і выкладчыкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?