У аўторак Facebook зазнаў напад новага віруса. За апошнія некалькі гадзін ён пачаў актыўна распаўсюджвацца ў сацсетцы. Карыстальнікі атрымліваюць ад сваіх сяброў спасылкі ў паведамленнях са сваёй аватаркай.

Пры пераходзе па спасылцы адкрываецца нібы вакно з відэа. Калі запусціць «відэа», скрыпт прапануе ўсталяваць расшырэнне для браўзера.

Верагодна, гэтае «расшырэнне» і з’яўляецца крыніцай распаўсюду вірусу.

Каб прыбраць расшырэнне з Chrome, трэба зайсці ў меню браўзера (у правым верхнім вуглу вакна кнопка з трыма гарызантальнымі палоскамі), абраць налады, перайсці ў пункт «Расшырэнні» і адтуль звычайным шляхам выдаліць падазронае расшырэнне (напрыклад, яно можа называцца YouTurn).

Запісы сяброў з гэткімі спасылкамі варта пазначыць як спам (у правым верхнім вуглу вакна паста стрэлка ўніз, там пункт «Паскардзіцца»).

Каб забараніць пазначаць сябе ў падобных пастах, можна зайсці ў налады Facebook і ў раздзеле «Стужка і цэтлікі» на пытанні «Хто можа пакідаць допісы ў Вашай хроніцы?» і «У выпадку, калі Вы пазначаныя ў допісе, каго Вы жадаеце дадаць да гледачоў зь ліку тых, хто яшчэ не далучаны?» адказаць «Толькі я».

Пакуль ніводная антывірусная кампанія не пракаментавала, што за чарвяк атакаваў сацсетку.

Галоўныя парады ад камп'ютаршчыкаў — ні ў якім разе не адчыняць гэтыя паведамленні ад сяброў, а калі ўсё ж адкрылі — неадкладна змяніць пароль і праверыць на вірусы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0