У блок, абведзены рамкай, трапляюць навіны, звязаныя з падзеннем рубля і цэнаў на нафту.

Праз гадзіну пасля з’яўлення непрыстойнае пытанне было замененае фразай «ЧТО ПРОИСХОДИТ С РУБЛЕМ».

Афіцыйных тлумачэнняў «экстраннага» пытання не праследавала. Гэта можа быць як ініцыятывай рэдакцыі, так і хуліганствам.

***

Lenta.ru – адзін з самых папулярных сайтаў Расіі. На красавік 2013 года сайт быў пятым па наведвальнасці сярод еўрапейскіх сайтаў навін. Ад пачатку дзейнасці ў 1999 годзе Lenta.ru лічылася ліберальным і незалежным выданнем. У сакавіку 2014 года пасля папярэджання «Раскамнагляда» за інтэрв’ю з адным з лідараў «Правага сектару» кіраўніцтва звольніла галоўнага рэдактара Галіну Цімчанку. Услед за галрэдам сышла большая частка рэдакцыі. Выказваюцца меркаванні, што пад кіраўніцтвам новага галоўнага рэдактара Аляксея Гараслаўскага Lenta.ru заняла выразна пракрамлёўскую пазіцыю.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?